Последнее время всю историю Второй мировой войны пытаются подменить мифом "холокоста". На первый взгляд, многие статьи на сайте не имеют отношения к этому пропагандистскому мифу, суть которого заключается в подмене страданий сотен миллионов европейцев еврейскими страданиями, перевирании и выпячивании одних исторических фактов и игнорировании других. Однако, история не состоит из отдельных и изолированных явлений, поэтому все исторические факты необходимо рассматривать в их взаимодействии. Ревизия "холокоста" направлена на уточнение исторических фактов и создание сбалансированной картины происходивших событий. Чем более полной будет такая картина - тем меньше в ней места останется мифам "холокоста"..

Всеобщая декларация прав человека

Каждый человек имеет право на свободу убеждений и на свободное выражение их; это право включает свободу беспрепятственно придерживаться своих убеждений и свободу искать, получать и распространять информацию и идеи любыми средствами и независимо от государственных границ.
Статья 19 Всеобщей декларации прав человека (принята Генеральной Ассамблеей ООН 10 декабря 1948 года)

24.02.2018

Вёска, зьнішчаная войскамі НКВД


Пра вёску Хатынь ведае, напэўна, увесь сьвет. Яна стала сымбалем страшных пакут беларусаў падчас Другой Усясьветнай вайны. Пра вёску Лаўжы амаль ніхто ня ведае. Хоць яе таксама спалілі, а ўсё яе насельніцтва пазабівалі. Разам зь дзецьмі і жанчынамі. Лаўжы былі зьнішчаныя ў дзень сьвята Савецкай Арміі. 23-га лютага 1945-га году.

На самай беларуска-літоўскай мяжы, на Ашмяншчыне, за маленечкай вёскай Юсялішкі добрая дарога ў бок Літвы сканчаецца. І ўпіраецца ў поле. За нейкія пару кілямэтраў бачная сьцяна лесу. Гэта яшчэ беларускі лес. Калі прайсьці грунтавой дарогай, разьежджанай памежнымі джыпамі, роўна на поўнач, праз хвілін дзесяць выйдзеш у парослае пустазельлем немалое поле. І пасярод гэтага поля, сярод гэтай памежнай цішы, вока выхапіць невялікі мэмарыял. Невысокі каменны крыж, а побач капліца. На крыжы напісана па-беларуску наступнае. «Жыхарам вёскі Лаўжы, загінуўшым падчас баявых дзеяньняў 23 лютага 1945 года».

Што ж гэта за баявыя дзеяньні вяліся ў Беларусі, калі фронт даўно быў у Нямеччыне? Адказ дае польскі надпіс на другім помніку, на капліцы. «У гэтым месцы была вёска Лаўжы. У ноч на 23 лютага 1945 году была пацыфікаваная войскамі НКВД. Былі забітыя ўсе жыхары, а таксама аддзел самаабароны Арміі Краёвай».



Яніна Гаспаровіч жыве ў самым канцы Юсялішак, у хаце, якая найбліжэй да месца трагедыі. Вельмі душэўная жанчына з позіркам дабрадушным і адначасова дапытлівым. Чужыя людзі сюды забіраюцца рэдка. У 1945-м Яніне было 10 гадоў. І сёе-тое яна памятае.


— Што здарылася? Выбілі ўсіх. Была польская партызанка пасьля вайны. І НКВД рускае было. Мароз такі быў! Заехалі грэцца. Зайшлі ў хату. Да бацькі: «Знаете, дедушка, кто мы есть?» Тата кажа: «Зараз такі сьвет — нікога не пазнаеш». Тата хітры быў, бараду адгадаваўшы, каб ня злапалі ў войска. Пагрэліся крыху, а іх многа падводаў наехала. Ня ўсе былі зайшоўшы, толькі пара чалавек. Зорачкі рускія на шапках. Пагрэліся і паехалі. А наша карова як раз была на ацяленьні. Маці ноччу пайшла карову глядзець. І будзіць бацьку: «Прачніся! Што на небе творыцца. Гарыць нешта, нейкі пажар. Натуны, мусіць, гараць». Тата: «Не. Гэта не Натуны. Гэта Лаўжы гараць». Ну, так і выйшла. Лаўжы. Назаўтра ранкам вязуць каля нас параненых. Вязуць і вязуць. Тады чуем, што Лаўжы згарэлі, выбілі ўвесь народ. Толькі адзін хлопец быў нежанаты, ён у Вільню быў паехаўшы. Дык ён застаўся жывы.

Аказваецца, забітыя былі ня ўсе. Адзін чалавек выжыў. Па прозьвішчы Дзедулейчык. Але пажыў на сваім папялішчы нядоўга.

— Быў яшчэ такі Дзедулейчык. Ён пасьля выехаў у Салечнікі. Ён яшчэ на гэтым агнявіску паставіў хату. І дзяўчынка была нарадзіўшыся. А пасьля займеў яшчэ чатыры дачкі і сына. Гэта было зь пятніцы на суботу. А ў нядзелю мама пайшла ў касьцёл. І пасьля касьцёла сабраліся людзі сюды глядзець. Нехта сваіх сваякоў стаў забіраць. Радня прыехала, каб якія костачкі забраць. Была адна забітая баба цяжарная, і дзіця ляжыць пры ёй. Абгарэлае. Там усе пагарэлі. А той Дзедулейчык пад бярвеньнямі зрабіў акоп. І ён шугнуў туды з кажухом і з жонкай. І дзяўчынку пацягнуў. Пад бярвеньні гэтыя. Частка тых бярвеньняў абгарэла. Так засталіся жывыя. І пасьля яшчэ паставіў на агнявіску хату. А пасьля зьехаў у Салечнікі.


Але ў Лаўжах загінулі ня толькі акоўцы і няшчасныя жыхары Лаўжоў. У ачэпленую войскамі вёску заганялі ўсіх, хто раптам апынаўся на дарозе. Нават дзяцей. Гэтая апэрацыя больш падобная да карнай акцыі, чым да бою.

— Гэтыя энкавэдысты затрымлівалі ўсіх, хто ішоў ці да касьцёла, ці ў краму. Вось тут бабуля на канцы вёскі жыла. І затрымалі хлапца, які да яе ішоў. Загінуў. Ішоў, нёс бабулі лучынку. Бо не было ж ні кірасыны, нічога ў вайну. Затрымалі, як ішоў, удзень! І згарэў таксама.

— Усё гэта падобна да карнай акцыі.

— Тое самае, што і Хатынь. Акружылі вёску кругом. Зь лесу ім бачна было, хто ўцякае. А жонкі Дзедулейчыка бацькі жылі ў суседняй вёсцы. Былі на дрэва ўзьлезшы. Бачылі, як хатка зяця гарыць. А бачыш, які шчасьлівы быў.

— А Лаўжы была вялікая вёска?

— Сем хатаў тут. І дзьве на ўскрайку. І тыя спалілі. Дзянгілеўскія там такія жылі. Усяго дзевяць хат.

— А як таго хлопчыка звалі, якога завярнулі?

— Стась. Варанецкі.

— Станіслаў Варанецкі. І было яму...

— Дванаццаць гадоў.

У Юсялішках засталося толькі чатыры жылыя хаты. Акрамя Яніны Гаспаровіч, яшчэ пра трагедыю Лаўжоў мне змагла нешта расказаць Рэгіна Адамовіч. Расказала тое, што ёй распавядалі бацькі. Бо сама Рэгіна нарадзілася ў 50-х.


— Свае расстралялі. Свае. Каторыя не хацелі на фронт, каторыя хаваліся. А пасьля скучкаваліся ў банду. Бацька расказваў, што ўсю радню пастралялі. Нават аднаго хлопчыка, маленькі, у калысачцы спаў. Аўтаматам. За што? Сорак пяты год. Вайна сканчалася. Сваіх свае. Я разумею, калі немцы. Чужаземцы. Гэта вайна была. А тут свае сваіх.

Свае сваіх. Пасьля ўсяго пачутага вельмі рэжа вуха гэтае «свае» ў бок карнікаў з НКВД.


На першы погляд можа падацца, што беларускі помнік праўду хавае, а польскі расказвае ўсю. Але ж насамрэч усё ня так проста. Беларускі крыж зьявіўся першы. На пачатку 90-х. І тэкст на ім «рэдагаваўся» раённымі ўладамі. Польская ж капліца была пабудаваная толькі празь дзясятак гадоў. У першага помніка была ініцыятарка. Імя яе — Гэлена Альбертаўна Пашкель. Яна таксама ахвяра бальшавізму. Яе маці забілі проста на прыступках касьцёла ў вёсцы Анжадава. Забіў п’яны актывіст. Слова Яніне Гаспаровіч.

— У Анжадаве яны жыла. Яе матку нейкі дурань застрэліў. Ехаў, страляў. Яна з касьцёла выйшла, і куля ў яе. Дык гэная Гэля паставіла беларускі помнік. А пасьля паставілі каплічку па-польску. Як асьвячалі, прыехалі палякі з Польшчы, цэлы аўтобус прыйшоў.


Да гэтага помніка вельмі цяжка дабрацца. Бо ён ледзь не на самай мяжы. Але са страшнага летапісу вайны вёску Лаўжы ўжо ня выкрасьліць. У Лаўжах загінулі 25 мірных жыхароў, 50 байцоў Арміі Краёвай. Колькасьць ахвяраў з боку НКВД невядомая.

1 комментарий :

Популярные статьи